Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель прыняла ўдзел у пахаваньні чатырох нямецкіх салдат


Тысячы немцаў, у тым ліку канцлерка ФРГ Ангела Мэркель і іншыя афіцыйныя асобы сёньня прысутнічалі на паніхідзе па чатырох салдатах, якія загінулі ў Аўганістане . Яны былі забітыя ў выніку двух нападаў ваеўнікоў Талібану 15 красавіка. Пахаваньне адбылося ў баварскім горадзе Інгальштадт.

Грамадзкая падтрымка нямецкай місіі ў Аўганістане апошнім часам пачала слабнуць у сувязі з ростам колькасьці загінулых і забойствамі мірных аўганскіх жыхароў. Сем нямецкіх салдат былі забітыя ў Аўганістане толькі ў гэтым месяцы , а ад пачатку місіі іх загінула 43.
XS
SM
MD
LG