Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ахвяры ўчорашніх тэрактаў у Багдадзе пахаваныя


У Іраку сёньня хавалі загінулых у пятніцу пры выбухах ў Багдадзе. Ахвярамі некалькіх тэрарыстычных актаў сталі як найменей 69 чалавек. Яшчэ болей як 100 чалавек былі параненыя. Адказнасьці на сябе за злачынствы пакуль ніхто ня ўзяў.

Ірацкія ўлады лічаць, што гэта помста за зьнішчэньне ў часе сумесных з амэрыканскімі вайскоўцамі апэрацыях трох лідэраў “Аль-Кайды” ў Іраку. Ірацкі прэм’ер-міністар Нуры аль-Малікі заявіў, што такімі дзеяньнямі ваеўнікі спрабуюць паказаць, што іх супраціў не зламаны.
XS
SM
MD
LG