Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цімашэнка заклікала да пратэсту супраць працягу знаходжаньня Чарнаморскага флёту


Лідэрка ўкраінскай апазыцыі Юлія Цімашэнка заклікала грамадзян Украіны ў аўторак, 27 красавіка, а 9-й гадзіне раніцы выйсьці на акцыю пратэсту.

Як паведамляе карэспандэнт УНІАН, пра гэта яна заявіла на мітынгу апазыцыі пад сьценамі Вярхоўнай Рады супраць ратыфікацыі пагадненьня пра працяг тэрміну знаходжаньня Чарнаморскага флёту на тэрыторыі Ўкраіны.

Паводле слоў Юліі Цімашэнка, неабходна зрабіць усё для таго, каб гэтае пагадненьне не было ратыфікаванае.

Цімашэнка заявіла, што сваімі дзеяньнямі прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч «стаў адкрыта на шлях зьнішчэньня нацыянальных інтарэсаў, а па сутнасьці — запачаткаваў працэс руйнаваньня дзяржаўнага сувэрэнітэту».

У рэзалюцыі, якую яна зачытала на мітынгу, гаворыцца пра тое, што падпісаньне пагадненьня ёсьць «беспрэцэдэнтным крокам нацыянальнай здрады і ганьбы». Паводле ейных слоў, усё гэта супярэчыць Канстытуцыі Ўкраіны.

Як заявіла Цімашэнка, «ня варта выключаць таго, што свае здрадніцкія дзеяньні ўлада будзе прыкрываць вынішчэньнем свабоды слова, рэпрэсіямі супраць нязгодных, разьлічваючы пры гэтым на ўсебаковую падтрымку купленага коштам нацыянальных інтарэсаў маўчаньня часткі нацыянальнай эліты нашага грамадзтва й сусьветнай супольнасьці».

У мітынгу ўзялі ўдзел каля 5 тысяч чалавек.

Сёньня ўкраінская апазыцыя меркавала разгледзець расейска-ўкраінскія пагадненьні па Чарнаморскім флёце на пазачарговым пасяджэньні Вярхоўнай Рады. Але дэпутатам ад фракцый Блёку Юліі Цімашэнкі й «Нашай Украіны — Народнай самаабароны» не ўдалося трапіць у залю пасяджэньняў.

Паводле падпісаных Віктарам Януковічам і Дзьмітрыем Мядзьведзевым пагадненьняў, тэрмін знаходжаньня Чарнаморскага флёту ва Ўкраіне працягнуты на 25 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG