Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцы пратэстуюць супраць зьдзелкі з Расеяй


Тысячы ўкраінцаў сабраліся сёньня ў Кіеве ля парлямэнту, каб выказаць пратэст супраць зьдзелкі, якая дазваляе Расеі трымаць яе флёт ва Ўкраіне яшчэ 25 гадоў. На мітынгу былы ўкраінскі прэм’ер-міністар Юлія Цімашэнка заклікала ўсе апазыцыйныя сілы згуртавацца, каб разам супрацьстаяць рэалізацыі дамовы, падпісанай у сераду расейскім і украінскім прэзыдэнтамі.

Раней сёньня віцэ-прэм’ер Украіны Сяргей Цігіпка скрытыкаваў прэзыдэнта Віктара Януковіча за падпісаньне з Дзьмітрыем Мядзьведзевым дамовы аб падаўжэньні тэрміну знаходжаньня расейскага флёту ў украінскім порце Севастопалі.
XS
SM
MD
LG