Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерэване ўшанавалі памяць забітых армянаў


Дзесяткі тысяч людзей усклалі кветкі да мэмарыялу загінулых у Ерэване. Сёньня – дзень памяці ахвяраў масавых забойстваў армянскага насельніцтва Асманскай імпэрыі часоў Першай усясьветнай вайны. У цырымоніі ўскладаньня кветак узяў удзел прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян, які заявіў, што прызнаньне тых падзеяў генацыдам непазьбежнае.

Сёньня ж група турэцкіх інтэлектуалаў упершыню заклікала сваіх суайчыньнікаў далучыцца да маўклівай акцыі ў Істамбуле, каб належна ўшанаваць памяць асманскіх армянаў.

У Армэніі і шэрагу краінаў сьвету тыя падзеі прызнаныя генацыдам. Анкара сьцьвярджае, што забойствы адбыліся ў выніку канфліктаў вайны, а не былі вынікам турэцкай палітыкі генацыду.
XS
SM
MD
LG