Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За чатыры дні датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў Беларусі такой магчымасьцю скарысталіся 1548762 выбарцы. Гэта складае 22,1% ад агульнай іх колькасьці.


Менавіта гэтыя лічбы назвалі сёньня «Свабодзе» у Цэнтарвыбаркаме краіны. Па рэгіёнах сытуацыя выглядае так:

  • Берасьцейская вобласьць — 19,1%,
  • Віцебская — 24,6,
  • Гарадзенская — 19,2,
  • Гомельская — 25,9.
  • Магілёўская — 26,1
  • Менская — 23,3
  • Менск — 17,4%

На мінулых мясцовых выбарах, які адбыліся ў студзені 2007 году, за чатыры дні датэрміновага галасаваньня ў ім удзельнічалі 18,8% усіх выбарцаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG