Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ выставіць Грэцыі патрабаваньні


Сёньня Міжнародны валютны фонд і Ўсясьветны банк маюць абмеркаваць у Вашынгтоне ўмовы, пры якіх Грэцыі можа быць выдзелены грандыёзны фінансавы выратавальны пакет. Нарада зьбіраецца ў зьвязку са зваротам грэцкага ўраду да Эўрапейскага Зьвязу і Міжнароднага валютнага фонду выдзеліць яму 45 мільярдаў эўра, каб уратавацца ад фінансавай катастрофы.

Мяркуецца, што МВФ запатрабуе, каб Атэны зрабілі істотныя крокі наперад у правядзеньні рэформаў, у прыватнасьці, скарацілі ўрадавыя выдаткі.

XS
SM
MD
LG