Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін абмяркоўвае будаўніцтва “Паўднёвага патоку”


Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін сёньня сустракаецца ў Вене з кіраўніцтвам Аўстрыі ў праблеме будаўніцтва газаправода “Паўднёвы паток”. Праект “Паўднёвы паток” прадугледжвае пампаваньне расейскага газу па дну Чорнага мора на рынкі Эўрапейскага Зьвязу, у тым ліку ў Аўстрыю.

Сёньня ж пасьля сустрэчы з аўстрыйскім канцлерам Вэрнэрам Файманам і прэзыдэнтам Хайнцам Фішэрам Пуцін наведае спаборніцтвы на чэмпіянаце Эўропы ў дзюдо, што адбываецца ў Вене.
XS
SM
MD
LG