Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Два мільёны даляраў на барацьбу з піратамі


Рада 10 дзяржаваў пры ААН ухваліла выдзяленьне болей як двух мільёнаў даляраў на фінансаваньне дапамогі Самалі і суседнім краінам для барацьбы з пірацтвам. Намесьнік генэральнага сакратара ААН у палітычных пытаньнях Лін Паско, які ачольвае раду, заявіў, што “перасьлед марскіх піратаў зьяўляецца важнай часткай міжнароднай стратэгіі у барацьбе з гэтай праблемай”.

У міжнародную раду ўваходзяць Эгіпет, Францыя, Нямеччына, Грэцыя, Кенія і іншыя. Дзеля змаганьня з піратамі ўжо болей як год у Адэнскім праліве на поўнач ад Самалі міжнародная армада вайсковых караблёў патрулюе тэрыторыю.
XS
SM
MD
LG