Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ахмадзінэжад шукае падтрымкі ў Угандзе


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад прыляцеў у Кампалу для перамоваў з прэзыдэнтам Уганды Ёвэры Мусэвэні аб іранскай ядзернай праграме. Уганда, якая ўваходзіць у Раду Бясьпекі ААН, яшчэ не абвясьціла пра сваю пазыцыю адносна магчымых новых санкцыяў супраць Ірану.

Ахмадзінэжад прыляцеў у Уганду зь Зімбабвэ, дзе яны разам з прэзыдэнтам Робэртам Мугабэ абвінавацілі Захад у ціску на іх краіны праз “незаконныя і неапраўданыя санкцыі”. І Ахмадзінэжад і Мугабэ прыйшлі да ўлады ў выніку выбараў, якія суправаджаліся гвалтам і шматлікімі парушэньнямі.
XS
SM
MD
LG