Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армяне адзначаюць гадавіну крывавых падзеяў


Некалькі тысячаў чалавек узяло ўдзел у шэсьці з паходнямі ў Ерэване напярэдадні 95-й гадавіны масавых забойстваў армянаў туркамі ў Асманскай імпэрыі. Шэсьце ў памяць ахвяраў разьні 1915-1917 гадоў было арганізаванае моладзевым крылом нацыяналістычнай партыі Дашнакцуцюн.

Днём раней Армэнія абвясьціла аб прыпыненьні працэсу ратыфікацыі пагадненьня аб нармалізацыі дачыненьняў з Турцыяй пасьля дзесяцігодзьдзяў варожасьці. Армянскі бок лічыць забойствы армянаў за часы Першай сусьветнай вайны генацыдам, Турцыя адмаўляецца гэта прызнаць.
XS
SM
MD
LG