Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускія дзеці церпяць ад злачынстваў


У 2009 годзе ў Беларусі пацярпелымі ад злачынстваў прызнаныя 6128 дзяцей.


Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі сакратар камісіі па справах непаўналетніх пры Савеце міністраў Андрэй Саладоўнікаў.

Ён адзначыў, што цягам апошніх трох гадоў колькасьць пацярпелых паменшылася прыкладна на 20%, паведамляе БелаПАН.

Паводле Андрэя Саладоўнікава, улічваліся пацярпелыя ад забойстваў, цялесных пашкоджаньняў, сэксуальнага, псыхічнага, а таксама эканамічнага гвалту. Найбольш яўным зьяўляецца фізычны гвалт.

У 2009 годзе ў выніку розных злачынстваў загінулі 82 дзіця, зь іх дзевяць немаўлят. Было паранена 103 непаўналетнія. Ахвярамі забойстваў ці замахаў на іх сталі 11 непаўналетніх. Ахвярамі згвалтаваньняў — 42 дзіця.






XS
SM
MD
LG