Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР’Е...


...ужо цяплей. Тэмпэратура: +9 — +16 С, на поўдні да +20 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Менску – “Чарнобыльскі шлях”.

У Дзяржаўным музэі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры канцэрт “Гусьлі – старажытны інструмэнт”, пачатак у 18.00.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


У Страсбуры прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч выступіць перад Парлямэнцкай Асамблеяй Рады Эўропы.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1562 – нарадзіўся ангельскі драматург Уільям Шэксьпір.

1883 – памёр мастак, кампазытар Напалеон Орда

1929 – нарадзіўся гісторык Юры Туронак

1986 – аварыя на 4-ым блёку Чарнобыльскай АЭС

1989 – у Менску ўпершыню прайшоў “Чарнобыльскі шлях”

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень інтэлектуальнай маёмасьці

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Мірон вывесіў сьцяг да ўгодкаў Чарнобылю".

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


Дурань ведае, што ён разумны; разумны ж ведае, што дурны ён”, – Уільям Шэксьпір.
XS
SM
MD
LG