Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдатцы вынесьлі папярэджаньне за рэлігійныя сьпевы


У парку — толькі трое з акардэонам

У парку — толькі трое з акардэонам

Актывістка стваранай партыі БХД Алена Шабуня, якая балятуецца ў Віцебскі абласны і гарадзкі саветы, праводзіла ўчора агітацыйны пікет, дзе ня толькі размаўлялі пра выбары, але яшчэ й сьпявалі пад акардэон.


Пікет праводзіўся ў вызначаным раённай адміністрацыяй месцы — у парку імя 30-годзьдзя ВЛКСМ. Гэта, па сутнасьці, бязьлюднае месца, дзе не бывае мінакоў — і людзі прыйшлі на сустрэчу з кандыдаткай хіба што «на гук». Таму пікетоўцы віталі кожнага госьця: для дзяцей сьпявалі песьні з мультфільмаў, а дарослым нават прапаноўвалі патанчыць польку. Увогуле ж выконваліся самыя розныя па зьмесьце песьні — у тым ліку і на рэлігійную тэматыку.

Сёньня абласная выбарчая камісія абвясьціла незалежнай кандыдатцы папярэджаньне: нібыта нехта з грамадзян паскардзіўся, што на пікеце сьпявалі псалмы і раздавалі «рэлігійныя» газэты «Крыніца» і «Весьнік», якія выпускаюць актывісты стваранай БХД.

Паводле Алены Шабуні, учора ніхто з гараджанаў не выказваў прэтэнзій, быццам на пікеце абражаюць іхныя рэлігійныя ці наадварот — грамадзянскія пачуцьці. Таму папярэджаньне ад выбарчай камісіі яна лічыць спробай ціску на яе як незалежную кандыдатку.

Наведнікі пікету прэтэнзій да кандыдаткі (другая справа) ня мелі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG