Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны НАТО дамовіліся пра адказнасьць за бясьпеку ў Афганістане


Міністры замежных справаў краінаў НАТО дамовіліся пра ўмовы пачатку перадачы адказнасьці за бясьпеку ў Афганістане ў рукі афганцаў, нягледзячы на недахоп пэрсаналу для падрыхтоўкі мясцовых сілаў бясьпекі.

Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн паведаміў пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі па выніках сустрэчы міністраў у Таліне.

Разам з тым Расмусэн зазначыў, што ня варта сьпяшацца з вывадам войскаў з Афганістану і што працэс перадачы адказнасьці будзе паступовы і будзе залежаць ад канкрэтных умоваў, а не ад графіку.

Злучаныя Штаты плянуюць пачаць вывад сваіх войскаў з Афганістану да лета 2011 году.
XS
SM
MD
LG