Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыю рэгіёнаў Украіны ўзначаліў Азараў


Партыя рэгіёнаў Украіны абрала сваім лідэрам прэм'ер-міністра Мікалая Азарава замест Віктара Януковіча. Такое рашэньне было прынятае на другім этапе ХІІ зьезду партыі аднагалосна.

Перад гэтым Партыя рэгіёнаў абрала Януковіча ганаровым лідэрам.

Пасля таго, як Януковіч стаў прэзыдэнтам, Партыя рэгіёнаў упаўнаважыла Азарава выконваць абавязкі старшыні партыі да правядзеньня партыйнага зьезду.
XS
SM
MD
LG