Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ён там накраў, а мы яго тут прытулілі»



«Ён там накраў, а мы яго тут прытулілі»
Апытаньне «Свабоды»: Як вы ставіцеся да таго, што Аляксандар Лукашэнка даў прытулак зрынутаму кіргіскаму прэзыдэнту Бакіеву і гэтым выклікаў негатыўную рэакцыю Масквы?" Адказвалі жыхары Магілёва.

Спадар: «Азірацца на Маскву, відаць, няма сэнсу. Трэба самастойную палітыку весьці. Аднак прымаць такіх асобаў — ганьба. Ён там накраў, а мы яго тут прытулілі й робім выгляд, што ўсё нармальна».

Спадар: «Але там жа не разабраліся — скраў ён грошы ці не. Таму наш прэзыдэнт, напэўна, ведае, што трэба дапамагчы чалавеку. Можа, яго проста падставілі ці яшчэ што адбылося зь ім. Трэба ж дапамагчы чалавеку. Расейцы ж таксама павінны зразумець нас».

Спадарыня: «Я катэгарычна супраць, бо мне не падабаецца, калі злачынцаў прыграваюць. Я лічу, што ён злачынец. Я так лічу».

Спадар: «Адмоўна стаўлюся да таго, што такія дэбаты з гэтага атрымаліся. А так пакуль, як па мне, то няясная пакуль сытуацыя».

Спадар: «Я лічу, што гэта ня дужа правільна. Наагул, калі да гэтага чалавека ёсьць прэтэнзіі на радзіме, я лічу, што перад тым як яго недзе хаваць, трэба, каб быў суд. Каб ён разгледзеў ягоныя адносіны з краінай і народам, а потым ужо прымаць нейкія рашэньні».

Спадар: «Гэта павінна нейкае расьсьледаваньне быць. А калі на яго напалі ўпустую, то я думаю, што слушна зрабіў Лукашэнка, што прытуліў яго. Так магло здарыцца ў любой краіне. А Масква таксама добры круцель. Яна з нас таксама зьдзекуецца».

Спадар: «Рука руку мые. Вось і ўсё. Адзінае скажу, калі чалавек прынцыповы, натварыў спраў — зрабі ласку, адкажы перад народам. Ня трэба хавацца. Як у свой час Акаева прыгрэлі ў Маскве, цяпер гэтага прыгрэлі тут. Заўтра яшчэ каго прыгрэем».

Спадар сталага веку: «Я наагул незадаволены гэтай дружбай з Расеяй. Яна ні як сябра Беларусь не прымае, ні як ворагаа. Не выключаю, што там і расейскія памочнікі былі».

Спадар: «Лукашэнка правільна зрабіў. Мы ж адзін блёк».

Спадар: «Яны нечага ня хочуць, каб той прэзыдэнт да нашага далучыўся. А наш прэзыдэнт бярэ яго да сябе — значыць, яго паважае. Я думаю, што тут усё нармальна. А што думаюць яны, расейцы, — гэта справа іхная».
XS
SM
MD
LG