Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр кіргіскіх мусульман вызвалены з палону


Муфцію Кіргізстану ўдалося вызваліцца з палону, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў краіны. Цяпер Мурталы Хаджы Юман знаходзіцца ў шпіталі.

Чатыры нападнікі выкралі 37-гадовага муфція некалькі дзён таму і трымалі непадалёку ад Бішкеку да чацьвярга, патрабуючы ад ягоных родных выкуп памерам 1 мільён даляраў.

Міліцыі невядома якім чынам Юману ўдалося дамовіцца аб вызваленьні.

Нягледзячы на тое, што большасьць кіргіскіх веруючых - мусульмане, ісламская супольнасьць ня мае значнага палітычнага ўплыву ў краіне.
XS
SM
MD
LG