Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Кіргізстану: “Бакіеў — адзін з турыстаў”


Ішэнкуль Балджурава.<br><a href="http://www.svaboda.org/content/article/2022482.html" target="_blank">Больш фота з прэсавай канфэрэнцыі.</a><img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />

Ішэнкуль Балджурава.<br><a href="http://www.svaboda.org/content/article/2022482.html" target="_blank">Больш фота з прэсавай канфэрэнцыі.</a><img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />

Амбасадарка Кіргізстану ў&nbsp;Менску Ішэнкуль Балджурава празь некалькі гадзінаў пасьля прэсавай канфэрэнцыі Курманбека Бакіева таксама запрасіла журналістаў на&nbsp;брыфінг. Зь&nbsp;яе&nbsp;вуснаў прагучала зусім іншая трактоўка апошніх падзеяў і&nbsp;цяперашняга стану рэчаў у&nbsp;Кіргізстане.


У 2005 годзе Ішэнкуль Балджурава была адной зь лідэраў «тульпанавай рэвалюцыі», якая зрынула прэзыдэнта Аскара Акаева, пазьней яна выконвала абавязкі міністра адукацыі ва ўрадзе Курманбека Бакіева. Паводле яе слоў, абодва прэзыдэнты краіны падманулі свой народ, ня выкарысталі шанец стаць творцамі незалежнай і дэмакратычнай кіргіскай дзяржавы:

«Яны падманулі нашы надзеі, наш давер, давер ня толькі тых, хто стаяў побач зь імі, але і давер нашага цярплівага прастадушнага народу».

Спадарыня Балджурава абвергла заявы Бакіева пра тое, што ніякай незадаволенасьці ўладай у народзе Кіргізстану не было:

«Супярэчнасьці ўнутры кіргіскага грамадзтва насьпявалі даўно. Асабліва цяжка было ўспрынята насельніцтвам аднаразовае павышэньне цэнаў на ўсе энэрганосьбіты. Уявіце сабе, што бюджэтныя працаўнікі,
Бюджэтныя працаўнікі, лекары, настаўнікі атрымліваюць 150-180 даляраў заробку, і зь іх ужо на 1 студзеня трэба толькі за камунальныя паслугі плаціць больш як 100 даляраў.
лекары, настаўнікі атрымліваюць 150-180 даляраў заробку, і зь іх ужо на 1 студзеня трэба толькі за камунальныя паслугі плаціць больш як 100 даляраў. Ці можа тады ўзьнікнуць у народу незадаволенасьць гэтай уладай? Канечне».

Цяпер, пасьля адстаўкі Бакіева і ягонага выезду за межы краіны, уся паўната ўлады належыць часоваму ўраду, які зьяўляецца адзіным прадстаўніком народу Кіргізстану, заявіла амбасадарка Балджурава. Адстаўка Бакіева, на яе думку, адкрыла магчымасьць правесьці шырокамаштабныя дэмакратычныя рэформы, арганізаваць рэфэрэндум наконт новай рэдакцыі Канстытуцыі, прызначаны на 27 чэрвеня, і парлямэнцкія выбары 10 кастрычніка гэтага году.

Паводле слоў спадарыні Балджуравай, часовы ўрад кантралюе ўсю тэрыторыю краіны і дамагаецца стабілізацыі грамадзкага і эканамічнага жыцьця ў Кіргізстане.

Адказваючы на пытаньне наконт магчымасьці таго, каб новыя кіргіскія ўлады запатрабавалі выдачы Бакіева, амбасадарка Балджурава гэтага ня выключыла, але сказала, што пакуль для гэтага няма прававых асноваў — крымінальнай справы пэрсанальна супраць Бакіева і заявы аб ягоным міжнародным вышуку.

Спадарыня Балджурава не пажадала камэнтаваць дзеяньні і заявы Аляксандра Лукашэнкі ў кіргіскім пытаньні, выказаўшы спадзеў, што яны не пашкодзяць двухбаковым дачыненьням Беларусі і Кіргізстану.

Цяперашні статус Бакіева ў Менску амбасадарка ахарактарызавала наступным чынам:

«У амбасаду ён не зьвяртаўся. Гэта асабісты госьць Аляксандра Лукашэнкі, мы ж ня можам сачыць. У нас шмат турыстаў, і ўсіх турыстаў мы ня можам адсачыць».

З нагоды заявы Бакіева пра тое, што ў Кіргізстане зьнік ягоны брат, амбасадарка Балджурава зазначыла, што афіцыйнай інфармацыі ад праваахоўных органаў наконт гэтага няма. Яна ня выключыла, што гэта своеасаблівая піяр-акцыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG