Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан рыхтуецца да выбараў


Часовы ўрад Кіргізстану прапануе недзяржаўным арганізацыям яшчэ раз выставіць адзіную кандыдатуру на пасаду старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі. Недзяржаўны сэктар павінен вызначыцца са сваім прадстаўніком да 29 красавіка.

Паўторны зварот прагучаў пасьля таго, як меркаваная ачольніца Цэнтравыбаркаму праваабаронца Талекан Ісмайлава адмовілася ачоліць камісію.

Раней было вырашана сфармаваць Цэнтравыбаркам зь 19 чальцоў. У склад органу павінны ўвайсьці 7 прадстаўнікоў партыяў, 6 - ад недзяржаўнага сэктару, і яшчэ шасьцёра прадстаўнікоў ААН з правам дарадчага голасу.

Ачольнік дэпартамэнту ААН па правядзеньню выбараў пацьвердзіў сёньня, ад імя арганізацыі, гатоўнасьць аказаць краіне тэхнічную і кансультацыйную дапамогу ў правядзеньні галасаваньня.

Тым часам амбасада ЗША ў Бішкеку апублікавала зварот да новага кіраўніцтва Кіргізстану з заклікам аднавіць свабоду слова ў краіне.
XS
SM
MD
LG