Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Донары рэагуюць на зварот Грэцыі аб дапамозе


Грэцыя атрымае першую траншу абяцанага пакету фінансавай дапамогі, памерам 45 мільярдаў эўра, не пазьней за 18 траўня, паведаміў міністар фінансаў краіны Георгіюс Папаканстанціну.

Заява прагучала празь некалькі гадзін пасьля звароту грэцкага прэм'ера Георгіюса Папандрэў да Эўразьвязу і Міжнароднага валютнага фонду з просьбай аб актывізацыі праграмы экстраннай дапамогі краіне.

Раней МВФ адрэагаваў на просьбу Афінаў абяцаньнем "неадкладных" дзеяньняў". Грэцкі крызіс моцна пахіснуў агульнаэўрапейскую валюту Эўра.
XS
SM
MD
LG