Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадарка Кіргізстану прыраўнала Бакіева па статусе да турыста


Ішэнкуль Балджурава

Ішэнкуль Балджурава

Ішэнкуль Балджурава, амбасадарка Кіргізстану ў Менску, адна з удзельніц «тульпанавай рэвалюцыі» 2005 году, заявіла сёньня ў Менску, што Бакіеў, як і раней Акаеў, падмануў спадзяваньні кіргіскага народу.


Амбасадарка Кіргізстану празь некалькі гадзінаў пасьля прэсавай канфэрэнцыі Курманбека Бакіева склікала адмысловую канфэрэнцыю для журналістаў, на якой заявіла аб падтрымцы часовага ўраду Рэспублікі Кіргізстан.

Амбасадарка, у прыватнасьці, зазначыла, што сытуацыя ў краіне цалкам кантралюецца часовым урадам.

Адстаўка Бакіева, на яе думку, дае магчымасьць правесьці канстытуцыйную рэформу ў краіне, а таксама правесьці 10 кастрычніка выбары парлямэнту .

Што да патрабаваньняў выдачы Бакіева кіргіскім уладам, то яна сказала, што пакуль няма прававой падставы для гэтага.

Кажучы пра статус зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану ў Беларусі, Ішэнкуль Балджурава адзначыла, што Бакіеў тут знаходзіцца як госьць, асабіста запрошаны Аляксандрам Лукашэнкам.

«У нас шмат турыстаў, мы ня можам за ўсімі сачыць», — сказала Балджурава.

XS
SM
MD
LG