Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі сьпікер не дазваляе пазачарговай сэсіі


Сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Уладзімір Літвін адмовіў апазыцыі ў скліканьні пазачарговага паседжаньня парлямэнту на гэтую суботу. Ён патлумачыў сваю адмову тым, што ў паседжаньні ня зможа прыняць удзел большасьць дэпутатаў.

Апазыцыя хацела паставіць на галасаваньне ў суботу пытаньне аб незаконнасьці ўкраінска-расейскай дамовы, якая падаўжае тэрмін базаваньня чарнаморскага флёту ў Крыме.

Апазыцыйны блёк Юліі Цімашэнкі настойвае на тым, што апазыцыя выканала ўмовы для скліканьня пазачарговай сэсіі. Былая прэм'ер міністарка краіны заявіла, што калі Літвін адмовіцца весьці заўтрашняе паседжаньне, яно ўсё роўна пройдзе, пад кіраўніцтвам намесьніка сьпікера Мікалая Таменкі.

Напярэдадні чальцы БЮЦ сабралі за правядзеньне пазачарговага паседжаньня 153 подпісы, што на тры больш, чым патрабуецца законам. Раней Літвін адмовіў і кіроўнай Партыі рэгіёнаў, якая хацела хутчэй ратыфікаваць падпісаныя пагадненьні.
XS
SM
MD
LG