Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта сёньня на прэсавай канфэрэнцыі заявіла пасол Кіргізстану ў Беларусі Ішэнкуль Балджурава, перадае карэспандэнт Радыё Свабода. Прэс-канфэрэнцыя пачалася а 15 гадзіне.


Амбасада падтрымала часовы ўрад і заявіла аб стабільнасьці сытуацыі пасьля адстаўкі прэзыдэнта.

"Акаеў і Бакіеў падманулі нашы спадзяваньні і давер нашага народу", — заявіла Балджурава.

Прэс-канфэрэнцыя адбываецца ў будынку амбасады і прысьвечана бягучай сытуацыі ў краіне. Як паведамляе БелаПАН, пасол Балджурава адначасова зьяўляецца сталым паўнамоцным прадстаўніком Кіргізстану пры статутных і іншых органах СНД.
XS
SM
MD
LG