Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкі: “Улада гоніць людзей на датэрміновае галасаваньне”


Цягам трох дзён датэрміновага галасаваньня да скрынак прыйшлі 15% выбарцаў. Улады цьвердзяць, што паўсюдна галасаваньне праходзіць спакойна, безь якіх-колечы эксцэсаў. А праваабаронцы заяўляюць пра шматлікія парушэньні.

Хаця сёлета на мясцовых выбарах упершыню адмянілі парог яўкі выбарцаў, колькасьць тых, хто прагаласаваў датэрмінова, на 2,6% перавышае адпаведны паказьнік папярэдняй выбарчай кампаніі. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік сёньня сказаў нашаму Радыё:

«У цэлым выбары ідуць спакойна, безь яўных парушэньняў выбарчага заканадаўства. Адзначыў бы, што актыўнасьць выбарцаў даволі высокая. І, напэўна, гэта зьвязана з тым, што ў апошнія дні значна актывізавалася агітацыйная праца».

Кіраўнік афіцыйна не зарэгістраванага праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі кажа: цэнтар сумесна зь Беларускім Хэльсынскім камітэтам рэалізуюць спэцыяльную ініцыятыву «Праваабаронцы — за свабодныя выбары». Пад гэтай шыльдай і вядзецца маніторынг выбарчай кампаніі. Што тычыцца датэрміновага галасаваньня, то спадар Бяляцкі канстатуе:

«Схема прымусовага загону людзей галасаваць датэрмінова застаецца. З усёй краіны ідуць зьвесткі пра тое, што ў гар- і райвыканкамах
Кіраўнікі ўстановаў і прадпрыемстваў кожную раніцу паведамляюць, колькі работнікаў у іх прагаласавала датэрмінова.
створаны спэцыяльныя штабы. І там кіраўнікі ўстановаў і прадпрыемстваў кожную раніцу паведамляюць, колькі работнікаў у іх прагаласавала датэрмінова. Гэта азначае, што выканаўчая ўлада вельмі жорстка ставіцца да сытуацыі з выбарамі і гоніць людзей галасаваць гэтаксама, як і на папярэдніх выбарах.

І, гэткім чынам, яшчэ раз пацьвярджаюцца нашы сумневы ў тым, што бюлетэні тых, хто прагаласаваў датэрмінова, будуць аб’ектыўна палічаныя».

Апазыцыйныя палітычныя партыі назіраюць за выбарамі, у тым ліку і за датэрміновым галасаваньнем, выключна кропкава. Так, старшыня АГП Анатоль Лябедзька адзначае:

«Наша партыя як структура выйшла з гэтай палітычнай кампаніі. Але разам з тым кропкавае назіраньне намі ажыцьцяўляецца. Менавіта як маніторынг і як фіксацыя таго, што абсалютна нічога не зьмянілася параўнальна з папярэднімі кампаніямі.

Для гэтага мы выкарыстоўваем нашых чальцоў, якія ўваходзяць у выбарчыя камісіі. Адтуль мы іх не адклікалі. І яны ўжо зафіксавалі (напрыклад, Багданкевіч у Менску, Палякоў у Гомлі ды іншыя), што нават сябрам выбарчых камісіяў не даюць зьвестак пра тое, колькі людзей ужо прагаласавалі на тым ці іншым участку. І гэта вельмі грубае парушэньне.

А таксама вядзем кропкавае назіраньне за акругамі, дзе засталіся нашы кандыдаты. І яшчэ імкнемся фіксаваць рэальную яўку выбарцаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG