Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура адказала на скаргу праваабаронцаў.


У часе сёлетняга затрыманьня і накіраваньня ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў Менсгарвыканкаму праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ірына Тоўсцік падалі ў гарадзкую пракуратуру скаргу на нездавальняючыя ўмовы ўтрыманьня.

Сайт праваабарончага цэнтру "Вясна" цытуе адказ на скаргу ад старшага памочніка пракурора Менску па нагляду за законнасьцю выкананьня крымінальных пакараньняў М. Герашчанкі:

“У мэтах выкараненьня недахопаў УУС Менгарвыканкаму была заключаная дамова з ТДА “ІнтэстСтройПраект” на правядзеньне абмерных і даследчых прац па аб’екту “Капітальны рамонт з мадэрнізацыяй будынка ЦІП па 1-му перавулку Акрэсціна, 36”. Указаныя працы праведзеныя ў кастрычніку-лістападзе 2008 года. Капітальны рамонт з мадэрнізацыяй будынкаў ЦІП Менгарвыканкаму (у тым ліку, закупка неабходнай мэблі, абсталяваньня, пасцельнай бялізны і г.д.) з-за аб’ектыўных прычынаў пераненены з 2009 года на 2010-2011 гады”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG