Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Галяндыі апраўдалі аўтараў карыкатураў на Галакост


Суд у Галяндыі вынес апраўдальны вырак па справе мусульманскай арганізацыі, якую абвінавачалі у распальваньні нянавісьці.

Арабская Эўрапейская ліга разьмясьціла на сваім сайце карыкатуру, якая ставіць пад сумнеў тое, што ўсе 6 мільёнаў забітых у выніку Галакосту былі габрэямі. Побач з карыкатурай, аднак, падкрэсьлівалася, што яна не адлюстроўвае поглядаў аўтараў сайту.

Прадстаўнікі лігі заявілі, што публікацыя малюнка мела прадэманстраваць двайныя стандарты ў судовай сыстэме Галяндыі, якая пакінула беспакаранымі карыкатуры на прарока Мухамада ў 2005 годзе.

У тлумачэньні свайго выраку па справе карыкатуры на Галакост, суд заявіў, што "кантэкст, у якім быў апублікаваны матэрыял, зьмякчае злачынна абразьлівы зьмест самой публікацыі".

XS
SM
MD
LG