Як расказаў "Свабодзе" лідэр АГП Анатоль Лябедзька, ініцыятыва такой сустрэчы сыходзіла ад спадара Халера:
"Паўтары гадзіны мы абмяркоўвалі цяперашнюю выбарчую кампанію, унутрыпалітычную сытуацыю і пэрспэктывы таго, што можа зрабіць офіс АБСЭ для разьвіцьця дэмакратыі ў Беларусі. Спадар Халер прынамсі цікавіўся, чаму наша партыя выйшла з выбарчай кампаніі. Мы абмяркоўвалі досьвед працы ягоных папярэднікаў, раіліся, што карыснага адтуль можна ўзяць. Дамовіліся, што будзем у такім рэжыме працаваць і далей".