Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя актывізавала выратавальны эканамічны пакет


Прэм'ер міністар Грэцыі Георгіюс Папандрэў папрасіў Эўразьвяз і Міжнародны валютны фонд аб актывізацыі фінансавага пакету экстраннай дапамогі яго краіне. МВФ і ЭЗ абяцалі раней Афінам, якім пагражае банкруцтва, дапамогу, у выпадку неабходнасьці, памерам 45 мільярдаў Эўра.

Грэцкі ўрад не адразу тады прыняў гэтую дапамогу, спадзеючыся сабраць патрэбныя сродкі на фінансавай біржы.

Давер інвэстараў да каштоўных папераў гэтай краіны, аднак, моцна ўпаў пасьля справаздачы спэцыяльнай камісіі Эўразьвязу, якая выявіла, што грэцкая дзяржзапазычанасьць яшчэ вышэй, чым папярэдне ацэньвалася.

Гэта першы выпадак, калі краіна Эўразоны была вымушана зьвярнулася па дапамогу ў МВФ.

Экспэрты, аднак, адзначаюць, што нягледзячы на безпрэцэдэнтна высокі ўзровень прапанаванай дапамогі, яе можа ўсё роўна не хапіць.

XS
SM
MD
LG