Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністры НАТО абмяркоўваюць Расею і Афганістан


У Таліне другі дзень доўжыцца канфэрэнцыя міністраў замежных спраў краінаў НАТО.

Сёньня абмяркоўваецца фармат узаемадзеяньня Паўночнаатлянтычнага альянсу з Расеяй у кантэксьце новай дамовы аб скарачэньні стратэгічных узбраеньняў, якую Вашынгтон і Масква падпісалі 8 красавіка ў Празе.

Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Размусэн заявіў у сваім выступе, што міжнародная кааліцыя ў Аўганістане зьбіраецца, у хуткім часе, пачаць перадачу адказнасьці за бясьпеку ў краіне афіцыйнаму Кабулу.

XS
SM
MD
LG