Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР канфіскуе маёмасьць Паўднёвай Карэі


Кіраўніцтва Паўночнай Карэі абвясьціла аб канфіскацыі пяці аб'ектаў маёмасьці, што належаць Паўднёвай Карэі ў сумеснай курортнай зоне на памежжы дзьвюх краін.

На пачатку красавіка афіцыйны Пхэньян вырашыў перагледзець умовы кіраваньня гэтай турыстычнай зонай, якая разьвівалася пры дапамозе паўднёвакарэйскага прыватнага капіталу.

Напярэдадні Сэул выказаў падазрэньне, што паўднёвакарэйскае судна, якое затанула ў мінулым месяцы, магло быць тарпэдаванае падводнай лодкай КНДР. Пхэньян гэтыя вінавачаньні адкідае.

XS
SM
MD
LG