Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пабудуюць літоўскія заводы


Літоўскае прадпрыемства Vakarų medienos grupė вырашыла будаваць заводы ў Беларусі. Прадпрыемства заяўляе, што праект падтрымліваюць беларускія ўлады. Цяпер прадпрыемства вядзе перамовы з праэктоўнікамі, неўзабаве будзе аб'яўлены конкурс на падрадчыка, піша Verslo žinios.

Плянуецца, што будаўніцтва комплексу ў Магілёўскай вобласьці пачнецца восеньню 2010 годe. Прадпрыемства ўжо разаслала некаторыv будаўнічым кампаніям інфармацыю пра конкурс на будаўнічага падрадчыка, ім цікавяцца літоўскія, беларускія і расейскія будаўнікі, паведамляе DELFI.

Па словах гендырэктара Vakarų medienos Віктараса Адамайціса, прадпрыемства вырашыла інвэставаць у Беларусі, паколькі не атрымала падтрымкі ад літоўскіх уладаў. Комплекс заводаў будзе пабудаваны на тэрыторыі каля 30 га, крытыя памяшканьні зоймуць 50 000 кв.м. Інвэстыцыі ў комплекс складуць каля 65 млн. эўра, новыя заводы адкрыюцца ў першым квартале 2012 году.


XS
SM
MD
LG