Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рашэньне па ваеннай базе ЗША ў Кіргізстане адкладзенае


Часовы ўрад Кіргізстану заявіў, што, праўдападобна, прыняцьце рашэньня пра лёс амэрыканскай ваеннай базы будзе адкладзенае. База Манас зьяўляецца важным транзытным пунктам для апэрацый ва Аўганістане.

Амурбек Тэкебаеў, намесьнік кіраўніка часовага ўраду паведаміў Reuters, што любое рашэньне па Манас будзе прынятае, хутчэй за ўсё пасьля выбараў у кастрычніку.

Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан заявіла, што Вашынгтон перакананы ў тым, што часовы ўрад Кіргізстану прыме рашэньне аб працягу выкарыстаньня базы.
XS
SM
MD
LG