Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Канфэрэнцыя па зьмене клімату ў Балівіі


Удзельнікі канфэрэнцыі ў Балівіі, прысьвечанай зьмене клімату, патрабуюць $ 300 млрд у год кампэнсацыі з боку багатых краінаў і транснацыянальных кампаній для барацьбы з наступствамі глябальнага пацяпленьня.

Прэзыдэнт Балівіі Эва Маралес вядзе канфэрэнцыю, у якой бяруць удзел тысячы актывістаў і ўрадоўцаў. Яны прапаноўваюць скарачэньне да 2020 года выкідаў парніковых газаў у атмасфэру на 50 працэнтаў і стварэньне міжнароднага суду для пакараньня краінаў, якія не скарачаюць выкіды парніковых газаў у атмасфэру.
XS
SM
MD
LG