Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мядзьведзеў унясе ў Думу на ратыфікацыю дамову з Украінай


Прэзыдэнт Расеі, як чакаецца, ўнясе сёньня ў Дзярждуму на ратыфікацыю дамову з Украінай аб падаўжэньні тэрміну базаваньня расейскага Чарнаморскага флёту ў Крыму да 2042 году.

Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін у чацьвер заклікаў дэпутатаў ратыфікаваць пагадненьне. Раней паведамлялася, што сьпікеры парлямэнтаў Расеі і Ўкраіны дамовіліся правесьці працэдуру ратыфікацыі сынхронна – ва аўторак, 27 красавіка.

Украінская апазыцыя выступае супраць дамовы. Яе прадстаўнікі заявілі, што будуць блякаваць трыбуну Вярхоўнай Рады, каб не дапусьціць галасаваньня па ратыфікацыі.
XS
SM
MD
LG