Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Брытаніі другі раўнд перадвыбарчых тэледэбатаў



У Брытаніі адбыўся другі раўнд перадвыбарчых тэледэбатаў лідэраў трох вядучых партый. Галоўнай іх тэмай стала вонкавая палітыка.

Адрозна ад першага раўнду дэбатаў, пераможцам якіх, паводле апытаньняў, стаў прадстаўнік лібэрал-дэмакратаў Нік Клэг, другія дэбаты ня выявілі яўнага лідэра.

Паводле дадзеных аднаго з экспрэс-апытаньняў грамадзкай думкі, праведзенага адразу пасьля дэбатаў, больш пераканаўча выглядаў лідэр кансэрватараў Дэйвід Кэмэрон. Іншае апытаньне аддае перавагу Клэгу.

Парлямэнцкія выбары ў Вялікабрытаніі пройдуць 6 траўня.
XS
SM
MD
LG