Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН і ЗША занепакоеныя гвалтам у Тайляндзе


ААН і ЗША выказалі занепакоенасьць эскаляцыяй гвалту ў Тайляндзе і заклікалі ўлады і апазыцыю ў гэтай краіне да дыялёгу.

Прадстаўнік Генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна заклікаў бакі зрабіць усё для прадухіленьня актаў гвалту і гібелі людзей.

У чацьвер у сталіцы Тайлянду Бангкоку ў выніку некалькіх выбухаў загінулі 3 чалавекі, каля 70 былі параненыя. У натоўпе прыхільнікаў ўраду адбыліся 5 выбухаў ручных гранатаў.

Супрацьстаяньне ўладаў і так званых "чырвонакашульнікаў", якія праводзяць бурныя дэманстрацыі з патрабаваньнем адстаўкі кабінэта, працягваецца ў Тайляндзе ўжо больш за месяц.
XS
SM
MD
LG