Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура лічыць, што ператрусы і допыты журналістаў законныя


Сьвятлана Калінкіна назірае за ператрусам у сваёй рэдакцыі. <a href=http://www.svaboda.org/content/article/1985387.html target=_blank>ФОТАРЭПАРТАЖ</a>

Сьвятлана Калінкіна назірае за ператрусам у сваёй рэдакцыі. <a href=http://www.svaboda.org/content/article/1985387.html target=_blank>ФОТАРЭПАРТАЖ</a>

Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала адказ з&nbsp;Гомельскай пракуратуры на&nbsp;свой запыт адносна ператрусаў і&nbsp;допытаў у&nbsp;шэрагу журналістаў.


Паводле пракуратуры Гомельскай вобласьці, у расьсьледаваньні справы аб паклёпе на былога кіраўніка ўпраўленьня КДБ Гомельскай вобласьці Каржа «парушэньняў заканадаўства ня выяўлена, і падставаў для прыняцьця захадаў пракурорскага рэагаваньня няма».

«Па стане на 15.04.2010 канчатковага рашэньня па гэтай крымінальнай справе не прынята», — гаворыцца ў лісьце за подпісам намесьніка пракурора вобласьці Броўкі.

Падчас расьсьледаваньня вынесены пастановы аб ператрусах у жылых і службовых памяшканьнях шэрагу грамадзянаў, у тым ліку журналістаў Сьвятланы Калінкінай, Марыны Коктыш, і Ірыны Халіп. Па іх выніках складзены пратаколы, у якіх указаны канфіскаваныя прадметы. Па кампутарнай тэхніцы і электронных носьбітах прызначаныя экспэртызы.

На пачатку сакавіка Беларуская асацыяцыя журналістаў накіравала адкрыты ліст Генэральнаму пракурору Беларусі Рыгору Васілевічу, паведамляе прэс-служба БАЖ. У ім выказана меркаваньне, што сьледчыя мерапрыемствы былі санкцыянаваныя пракурорам без відавочнай прычыны, і што дэкляраваныя мэты ператрусаў не адпавядаюць рэальным.

Дзеяньні сьледчых БАЖ расцаніла як «грубае ўмяшальніцтва ў свабоду журналісцкай дзейнасьці». Арганізацыя заклікала пракурора неадкладна зрабіць захады па вяртаньні адабранай у журналістаў маёмасьці і прыняць меры пракурорскага рэагаваньня «для аднаўленьня законнасьці, абароны парушаных правоў і законных інтарэсаў журналістаў».

Генэральная пракуратура пераадрасавала зварот «для разгляду па сутнасьці» ў пракуратуру Гомельскай вобласьці, пракурору Валянціну Шаеву, які санкцыянаваў правядзеньне ператрусаў у некаторых журналістаў, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG