Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО застаецца ядзерным альянсам


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан выключыла магчымасьць вываду ў найбліжэйшым часе рэштак амэрыканскай ядзернай зброі з Эўропы.

Сп-ня Клінтан заявіла пра гэта на сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў НАТО ў Таліне. На сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні ядзернага раззбраеньня і супрацьракетнай абароны ў сьвятле нядаўняга амэрыканска-расейскага пагадненьня аб кантролі над ядзернымі ўзбраеньнямі.

Паводле Клінтан, будучыню амэрыканскіх ядзерных узбраеньняў мае вырашаць увесь блёк НАТО калектыўна, а не адныя Злучаныя Штаты. Яна дадала, што пакуль будзе існаваць ядзерная зброя, НАТО будзе заставацца ядзерным альянсам.

Перад пачаткам сустрэчы генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што вайсковы альянс мусіць захаваць ядзерную здольнасьць, а таксама адзначыў неабходнасьць распрацоўкі супольнага антыракетнага шчыта для абароны ўсіх краін-удзельніц.
XS
SM
MD
LG