Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З мультфільму “Паўднёвы парк” выразалі прарока Мухамада


У Злучаных Штатах апошняя сэрыя сатырычнага мультфільму “Паўднёвы парк” падпала пад цэнзуру пасьля таго, як адна амэрыканская мусульманская арганізацыя заявіла, што стваральнікам мультфільму пагражае сьмерць за паказ прарока Мухамада пераапранутага мядзьведзем.

Тэлеканал Comedy Central таксама заглушыў некалькі фразаў, цалкам прыбраўшы ўсе згадкі пра ісламскага прарока.

У сэрыі выступаюць таксама прадстаўнікі іншых рэлігіяў – Буда, які ўжывае наркотыкі і Ісус, які глядзіць парнаграфію.
XS
SM
MD
LG