Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія не сьпяшаецца мірыцца з Турцыяй


Прэзыдэнт Армэніі Сэрж Саргсян сёньня пацьвердзіў, што Ерэван прыпыніў ратыфікацыю пагадненьня аб нармалізацыі дачыненьняў з Турэччынай. Раней паведамлялася, што да спыненьня працэсу ратыфікацыі заклікала кіруючая кааліцыя.

Армэнія і Турэччына ў кастрычніку летась падпісалі пагадненьне аб усталяваньні дыпляматычных адносінаў і адкрыцьці межаў пасьля дзесяцігодзьдзяў узаемнай ізаляцыі. Аднак ратыфікацыя пагадненьня зацягнулася ў парлямэнтах абедзьвюх краінаў з прычыны спрэчак вакол масавых забойстваў армянаў у Асманскай імпэрыі.

Армэнія настойвае на тым, што ў 1915 годзе адбыўся генацыд армянаў, Турэччына не пагаджаецца з такім вызначэньнем тых падзеяў.

Яшчэ адным спрэчным момантам застаецца турэцкая падтрымка Азэрбайджану ў армянска-азэрбайджанскім канфлікце вакол Нагорнага Карабаху.
XS
SM
MD
LG