Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура Літвы: Драсюс Кядзіс захлынуўся


Часовы выканаўца абавязкаў генпракурора Літвы Раймандас Пятраўскас афіцыйна пацьвердзіў, што Драсюс Кядзіс, цела якога было знойдзенае 17 красавіка ў Ковенскім раёне, памёр, захлынўшыся зьмесьцівам страўніка. У крыві памерлага было знойдзена 3,7 праміле алькаголю.

Выяўлена таксама, што зь пісталета, знойдзенага побач зь целам, былі забітыя судзьдзя Ёнас Фурманавічус і сястра былой сужыхаркі Кядзіса Віялета Нарушавічэне.

Высновы літоўскіх спэцыялістаў маюць быць правераныя міжнароднымі экспэртамі.

Драсюс Кядзіс – фігурант рэзананснай “справы пэдафілаў”. Ён падазраваўся ў тым, што, незадаволены дзеяньнямі кампэтэнтных органаў, 5 кастрычніка летась забіў дзьвюх людзей, якіх ён абвінавачваў у датычнасьці да гвалтаваньня яго малалетняй дачкі. Пасьля забойства Кядзіс зьнік. Яго шукалі ў Літве, Расеі, Вялікай Брытаніі, Гішпаніі.
XS
SM
MD
LG