Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай гатовы падтрымаць санкцыі ААН супраць Ірану


Як паведаміў віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, Кітай пагодзіцца на працяг дзеяньня санкцыяў ААН супраць Ірану ў сувязі з распрацоўкай ім ядзерных праграмаў.

Выступаючы ў тэлеканале ABC, Байдэн зазначыў, што ўпершыню ўвесь сьвет займае адзіную пазыцыю ў дачыненьні да Ірану, які застаецца ізаляваны як у рэгіянальным, гэтак і ў сусьветным маштабе.

Іранскія ўлады працягваюць распрацоўку сумнеўнай ядзернай праграмы, нягледзячы на пагрозы новых санкцыяў з боку ААН. Заходнія краіны выказваюць занепакоенасьць, што Іран працуе над стварэньнем ядзернай зброі, але сам Іран абвяргае гэтыя падазрэньні.
XS
SM
MD
LG