Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдата ў дэпутаты выклікаюць у КДБ


Алесь Зарэмбюк

Алесь Зарэмбюк

Жонка кандыдата ў дэпутаты Алеся Зарэмбюка Тацяна Зарэмбюк паведаміла, што сёньня да яе на працу прыехалі некалькі супрацоўнікаў КДБ, якія правялі допыт яе як сьведкі па крымінальнай справе супраць яе мужа.


Яны хацелі ўручыць позву Алесю, але не знайшлі яго і паказалі позву ёй, каб яна перадала, што ён павінен заўтра зьявіцца ў абласной управе КДБ у Горадні.

Супраць Алеся Зарэмбюка днямі КДБ распачаў крымінальную справу аб махлярстве, дзе ён названы «падазраваным». Алесь Зарэмбюк — актыўны ўдзельнік руху «За свабоду», балятуецца цяпер у Гарадзенскі абласны і ў Мастоўскі раённы саветы, жыве ў Мастах.

XS
SM
MD
LG