Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Басьнійскі суд пакараў удзельнікаў генацыду ў Срэбраніцы


У Босьніі суд у справах ваенных злачынстваў прысудзіў двух басьнійскіх сэрбаў да 31 году зьняволеньня за ўдзел у забойстве мусульманаў у Срэбраніцы.

Радамір Вукавіч і Зоран Томіч служылі ў спэцыяльным паліцэйскім падразьдзяленьні, якое ўдзельнічала ў вылоўліваньні і забойстве каля тысячы мусульман, што ўцякалі са Срэбраніцы праз прылеглыя лясы.

Басьнійскія сэрбы, ачоленыя генэралам Раткам Младзічам, захапілі Срэбраніцу ў 1995 годзе, падчас грамадзянскай вайны ў Босьніі, і забілі каля 8 тысяч мусульманскіх мужчынаў і хлопчыкаў. ААН назвала гэтую этнічную чыстку найгоршай масакрай у Эўропе з часу II сусьветнай вайны.
XS
SM
MD
LG