Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лагвінец патрабуе адмяніць выбары


Алесь Лагвінец
Алесь Лагвінец

Кандыдат у дэпутаты Менскага гарсавету па Сухараўскай выбарчай акрузе № 30 Аляксандар Лагвінец патрабуе адмяніць выбары.


Як гаворыцца ў лісьце Лагвінца, накіраваным у менскую пракуратуру і ў Цэнтравыбаркам, «у сувязі з грубымі і наўмыснымі парушэньнямі Канстытуцыі і дзейнага выбарчага заканадаўства прашу адмяніць выбары дэпутатаў Менскага гарадзкога Савету дэпутатаў па Сухараўскай выбарчай акрузе № 30 і прыняць усе неабходныя меры па аднаўленьні законнасьці і павазе прынцыпаў справядлівасьці, галоснасьці і дэмакратычнасьці выбараў у Фрунзенскім раёне Менску».

Кандыдат пералічае шэраг парушэньняў. Да прыкладу, у сьпісы ня ўнесены прозьвішчы значнай колькасьці выбарцаў, утварэньне ўчастковых выбарчых камісіяў праведзена непразрыста і перадузята. Таксама Аляксандар Лагвінец зьвяртае ўвагу на невыкананьне рашэньняў Менгарвыканкаму адносна разьмяшчэньня агітацыйных матэрыялаў і адмову ў прадстаўленьні інфармацыі кандыдату ў дэпутаты. Адзначаюцца таксама парушэньні падчас датэрміновага галасаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG