Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргіская моладзевая арганізацыя патрабуе ад Лукашэнкі выбачэньняў


Кіргіская моладзевая арганізацыя "Акніет" заяўляе, што сваімі выступамі і запрашэньнем зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева Аляксандар Лукашэнка дэстабілізуе сытуацыю ў іх краіне.

"Беларускі лідэр маляўніча апісаў свой клопат аб дзецях Бакіева, але ні словам не абмовіўся аб больш чым 80 забітых пад час падзеяў у Бішкеку на пачатку красавіка", - заявіў каардынатар руху Чынгіз Макешаў.

Моладзевыя актывісты патрабуюць ад Лукашэнкі выбачэньняў.
XS
SM
MD
LG