Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч не выключае рэфэрэндуму па дамове з Расеяй


Украінская апазыцыя пагражае прэзыдэнту Віктару Януковічу імпічмэнтам, за падпісаньне дамовы аб падаўжэньні тэрміну карыстаньня расейскім чарнаморскім флётам ваеннымі базамі у Крыме.

Прэм'ер міністар ценявога ўраду Сяргей Собалеў заяўляе, што Канстытуцыя Ўкраіны забараняе разьмяшчэньне на тэрыторыі краіны міжнародных ваенных базаў пасьля 2017 году.

Канстытуцыйны суд Украіны, аднак, адмовіўся прыняць пазоў былога прэзыдэнта Віктара Юшчанкі па гэтым пытаньні. Суд спаслаўся на тое, што міждзяржаўныя пагадненьні не падпадаюць пад яго юрысдыкцыю.

Віктар Януковіч сказаў, што не выключае вынясеньня пытаньня аб расейскіх базах у Крыме на агульнанацыянальны рэфэрэндум. Ва Ўкраіне, аднак, пакуль няма заканадаўства, якое б рэгулявала правядзеньне плэбісцтытаў.
XS
SM
MD
LG