Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС сочыць за ўмовамі бясьпекі працы для беларускай амбасады ў Бішкеку


Пра гэта заявіў сёньня на брыфінгу прэсавы сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Андрэй Савіных.

Паводле ягоных словаў, пытаньні гарантаваньня бясьпекі працы беларускіх дыпляматаў у Кіргізстане знаходзяцца ў фокусе беларускага МЗС.

Ён падкрэсьліў, што МЗС "знаходзіцца ў кантакце зь мясцовымі структурамі ў Бішкеку і атрымлівае ад іх поўнае судзеяньне". "Асноўнай праблемай зьяўляюцца тыя непадкантрольныя дэструктыўныя элемэнты, якія займаюцца пагромамі і рабаваньнем", – адзначыў прэс-сакратар МЗС, падае Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG