Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускае міністэрства замежных спраў на гэты момант не паступала нейкіх нотаў з Кіргізстану пра выдачу Курманбека Бакіева, які знаходзіцца ў Менску.

Пра гэта падчас брыфінгу заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, паведамляе Інтэрфакс.

А.Савіных адзначыў, што "любыя запыты рэгулююцца сур'ёзнымі міжнароднымі канвэнцыямі". Прадугледжана наяўнасьць пэўных умоваў і "неабходна рыхтаваць сур'ёзны пакет дакумэнтаў".

Адносна статуса К.Бакіева ў Беларусі, спадар Савіных сказаў, што "прадстаўленьне статуса зьяўляецца юрыдычнай працэдурай і аб гэтым пакуль гаварыць рана".

Сёньня ж міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што вусныя заявы Курманбека Бакіева ня могуць адмяніць яго пісьмовай заявы аб адстаўцы.
XS
SM
MD
LG